Каліноўскі: беларускі баявік у Варшаве
Год 2013. Беларусь… адзначае 150-ю гадавіну паўстання пад кіраўніцтвам беларускага рэвалюцыянера Кастуся Каліноўскага — кінапраглядам! Запрашаем беларусаў Варшавы і ўшчэнт збеларушаных палякаў далучыцца да нас!
Вядоўца і натхняльніца манеўраў — Валярына а-ля Плятэр Кустава. Пры падтрымцы гасподы “Разам для Беларусі”, на чале з гетманам Змітром Барада-Бародкам.
На парадку дня афіцыйнай часткі:
- невядомыя сведчанні сучаснікаў Каліноўскага, якія называлі яго “Рэвалюцыйным дыктатарам у Літве”,
- вершы нашчадкаў Кастуся (незалежных паэтаў РБ ды Валярыны) і
- ака кульмінацыя — рэтраспектыва фільма “Кастусь Каліноўскі” на вялікімі экране з музычным аздабленнем, каментарамі і мінілекцыяй (тое, чаго вы не ведалі пра кінастужку);
- спраўджанне кодаў бел.ідэнтычнасці і ведання блізкай і далёкай гісторыі — з каштоўнымі нац.прызамі.
Неафіцыйная частка:
- дыскусія па праглядзе,
- абмеркаванне,
- віно – на знак памяці Каліноўскага.
Кастусь Каліноўскі. Кадр з фільму
Імпрэза адбудзецца 8 траўня а 18-00 (па польскім часе) у Беларускім Доме ў Варшаве (Вейска, 13-3)
Прыходзь і ты!
Не будзе крывавага памолу!
Будзе віно і размовы!
Улагодзь Беларусь!
Прыходзь!
Просьба пацвердзіць сваё быццё і колькасць хаўруснікаў з вамі на скрыню: z.barodka(cлімак)gmail.соm — куды наўзаем будуць адасланыя паролі і яўкі. Без пароляў прапускаюцца толькі студэнты-каліноўцы (цяперашнія і былыя) — па студэнцкім пасведчанні ці фэйс-кантролю.
Запрашайце варшаўскіх сяброў!
Суполка імпрэзы ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/events/355777447856936