Прэзентацыя праэкту “Тры партрэты Кастуся Каліноўскага”
3 траўня а 12-й гадзіне на сядзібе БНФ у Мbнску (вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца прэзентацыя унікальныай акцыі, прысвечанай угодкам нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863–1864 гадоў.
Мікола Купава. Фота pyx.by
Паводле ініцыятывы вядомага беларускага мастака Міколы Купавы на сядзібе БНФ будуць экспанаваныя тры ягоныя працы:
Кастусь Калиноўскі. Лінарыт. 290х198 мм. 1976 г.
Кастусь Каліноўскі. На пачатку. Лінарыт. 500х365 мм. 1977 г.
Партрэт Кастуся Каліноўскага. Каляровы лінарыт. 606х440 мм. 1978 г.
Творы Міколы Купавы будуць экспанавацца да канца траўня. На працягу гэтага часу можна будзе падаваць заяўкі на ўдзел у адкрытым аукцыёне, які стане завяршэннем праекту. Ахвотных узяць удзел у аукцыёне просім тэлефанаваць на нумар +375-29-5513236 (МТС).
Палову ад атрыманых на аукцыёне сродкаў мастак збіраецца перадаць на рахунак рэканструкцыі кляштара базылянаў у Воршы. Гэты помнік віленскага барока 1770 г. пабудовы (асвечаны ў 1774 годзе) ужо дзесяць гадоў стаіць без даху і разбураецца ад сьнегу, марозаў, дажджоў і сонца. У 1969 г. камуністычныя ўлады горада разбурылі сьвятыню Апекі Маці Божай, якая разам з кляштарным будынкам утваралі адзіны, унікальныы па прыгажосьці комплекс. Мастак прапанаваў гарадскім і абласным уладам прыняць важнае рашэнне аб аднаўленні комплексу базылянскага кляштара цалкам, з царквой Апекі Маці Божай уключна. Але ўлады не надалі ўвагі гэтай праблеме і прапанове мастака.
Мікола Купава заклікае людзей, якія цікавяцца мастацтвам, а таксама падзяляюць заклапочанасьць творцы станам архітэктурнай спадчыны, узяць актыўны ўдзел у дабрачынным аукцыёне. Такі аукцыён праводзіцца ў Беларусі ўпершыню.