У краіне з'явіцца кулінарная карта Беларусі
Беларускае грамадскае аб'яднанне «Адпачынак у вёсцы» пачало стварэнне кулінарнай карты Беларусі.

На карце мяркуецца адзначыць «усе месцы, дзе можна пакаштаваць сапраўдную беларускую кухню». «Гэта можа быць дзічына Святаполка Мірскага ў вішнёвім соусе,
«радзівілаўскі» судак у яблыках, традыцыйная палеская поліўка ці клёцкі «з душамі», — адзначылі ў аб'яднанні.
Дадаткам да карты стане зборнік рэцэптаў беларускай кухні з фотаздымкамі і адрасамі кафэ і рэстаранаў, дзе можна пакаштаваць гэтыя стравы. У перспектыве плануецца стварыць электронную версію
кулінарнай карты і мабільнае прыкладанне.
Над картай працуюць эксперты ў галіне кулінарыі, гісторыі, турызму і гаспадары аграсядзібаў. Любы жадаючы можа таксама дасылаць інфармацыю для карты і рэцэпты беларускіх страў.
Для рэалізацыі праекта БГА «Адпачынак у вёсцы» арганізавала збор сродкаў на інтэрнэт-пляцоўцы ulej.by. На стварэнне карты неабходна 43 млн.
рублёў.
БелаПАН