Гурт DZIECIUKI прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». Хронікі рэпрэсій 13 ліпеня
Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 10 ліпеня. Паводле ведамства, дачыненне да гурта маюць Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін, Пётр Дудановіч.

Алесь Дзянісаў, архіўнае фота. Басовішча-2019
Нагадаем, у красавіку МУС прызнала «экстрэмісцкімі матэрыяламі» старонкі лідара гурта Алеся Дзянісава ў Facebook і ва «Укантакце».
Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» дадалі праект «Навіны Гродна і вобласці». Паводле КДБ, дачыненне да праекту мае Наталля Лантух.