У Баранавічах 28-гадовая дзяўчына выхоўвае 18 дзяцей
У Баранавічах жыве дзіўная сям’я, у якой 28-гадовая дзяўчына Кацярына выхоўвае 18 дзяцей. Паводле яе слоў, сэнсам жыцця для яе з’яўляецца любоў.
«У любові сёння маюць патрэбу ўсё: маладыя і старыя, бедныя і багатыя, здаровыя і хворыя. Бо любоў — гэта адно з самых выдатных пачуццяў, якім Бог надзяліў чалавека. Любоў прыносіць радасць і таму, хто любіць, і таму, каго любяць», — адзначае яна, перадае invictory.com.
Каця выхоўвае як сваіх, так і прыёмных дзяцей. Разам з імі яна служыць людзям і спевамі, граючы на акардэоне песні ўласнага сачынення. У сваіх малітвах дзяўчына просіць Бога, каб і яе дзеці палюбілі і прысвяцілі Яму сябе. Яна таксама моліцца за біялагічных бацькоў сваіх дзяцей, каб яны прыйшлі да Бога.
Акрамя ўсяго гэтага, Кацярына з’яўляецца дырэктарам і ўласнікам крамаў бытавой тэхнікі, ноўтбукаў, сотавых тэлефонаў. У 2011 годзе яна пабудавала прытулак для бедных, галодных і малазабяспечаных людзей, дзе аказваецца псіхалагічная, гуманітарная і матэрыяльная дапамога. Акрамя таго, яна дапамагае дзіцячым садам, школам, інтэрнатам, сацыяльным прытулкам, будуе цэрквы і нядзельныя школы. Не маючы ні памочніцы, ні нянькі, дзяўчына усю працу выконвае сама.
Прынцыпы, на якіх будуецца яе жыццё, выкладзеныя ў яе брашуры «Любоў — сэнс майго жыцця». Першы прынцып — шукай слова ад Бога на кожны дзень, другі — маліся і працуй, трэці — беражы сваю чысціню, калі згрэшыш, назад не вернеш, чацвёрты — захоўвай, што маеш.