У Беларусі сем новых палітвязняў
Па стане на 18 жніўня ў Беларусі ўжо 637 палітычных зняволеных.
У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачанняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») Артуру Хацько, Ягору Вяршыніну, Арцёму Салаўю, Арцёму Карачуну, Дзмітрыю Шыманскаму, Максіму Цішкевічу, а таксама і па ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») Паўлу Лукаянаву, праваабаронцы прызналі іх палітычнымі вязнямі.