Марыя Калеснікава, якую гэтымі днямі судзяць, праспявала канвою «The Beatles»

Марыя Калеснікава працягвае спяваць канвою. Сёння яна выканала папуры з "The Beatles", Ella Fitzgerald і арыю Ленскага, паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі.

_5258303429879641085_121.jpg

«Мы не ведаем падрабязнасцей закрытага судовага пасяджэння, але ведаем, што і Маша Калеснікава, і Максім Знак трымаюцца бадзёра, праводзяць кансультацыі з адвакатамі ў перапынку і ўсміхаюцца», — адзначаецца ў паведамленні.

Працяг суда — заўтра ў 9.30 раніцы.

Нагадаем, судовы працэс пачаўся 4 жніўня. Марыю Калеснікаву і Максіма Знака абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, працэс зрабілі закрытым. Палітвязням пагражае да 12 гадоў зняволення.