«Справа траўматолагаў»: затрымалі яшчэ шэсць лекараў — загадчыкаў аддзяленняў і кафедр

Працягваюцца затрыманні па «справе траўматолагаў» — сёння ў СІЗА КДБ адправіліся яшчэ 6 чалавек. Сярод іх два загадчыкі аддзяленняў 6 ГКБ, двое супрацоўнікаў РНПЦ артапедыі і траўматалогіі, загадчык кафедры БелМАПО і адзін доктар 11 ГКБ, паведамляе найстарэйшае беларускае выданне (прызнанае «экстрэмісцкім»).

ortoped_01.jpg

Затрыманыя Жыхар Мікалай Арсеневіч, Даніленка Алег Анатолевіч, Перасада Андрэй Сяргеевіч, Скакун Павал Рыгоравіч, Кезля Алег Пятровіч, Талака Яўген Лявонцявіч.

«Напэўна, на тыдні ў краіне не застанецца ніводнага доктара гэтага профілю — 90% тых, хто робіць аперацыі, ужо затрыманы. Эндапратэзаванні (асабліва складаныя) фактычна паралізаваныя. На свабодзе збольшага застаюцца тыя, хто рабіў вельмі маленькую колькасць аперацый», — кажуць абазнаныя крыніцы.

Затрыманыя сёння дактары праходзяць па 430 артыкуле КК.