Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 18 зняволеных
Усяго ў Беларусі на сённяшні дзень налічваецца 1120 палітычных зняволеных.
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 18 зняволеных. Гэта:
- Уладзімір Балюноў, асуджаны па ч.1 арт.367 КК за «паклёп» у дачыненні да А.Лукашэнкі на 1 год папраўчай калоніі;
- Святлана Астравінская, асуджаная па ч. 1 арт.368 КК за «абразу» А.Лукашэнкі на 1 год папраўчай калоніі;
- Віктар Рысінскі, асуджаны па арт.370 КК за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» на 1 год папраўчай калоніі;
- Ігар Гелахаў, асуджаны па арт.340 і ч.1 арт.368 КК за «заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку» і «абразу» А. Лукашэнкі на тры гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Аляксандр Плескацэвіч, асуджаны па ч.1 і ч.2 арт. 339 КК РБ («Хуліганства») за чырвона-белыя надпісы і надпіс з прызнаннем ў каханні Святлане Ціханоўскай на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Аляксандр Аўдзеюк, асуджаны па ч. 1 арт. 367 і ч.1 арт. 368 КК за «паклёп» у дачыненні да А. Лукашэнкі і «абразу» А.Лукашэнкі на два гады папраўчай калоніі;
- Павел Пернікаў, асуджаны па арт. 369-1 КК («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь») за праўкі ў артыкулы на «Вікіпедыі» пра забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай і Генадзя Шутава, а таксама за артыкул на сайце нямецкай праваабарончай арганізацыі пра катаванні і забойствы беларусаў падчас пратэстаў да двух гадоў папраўчай калоніі;
- Цімур Быхавец, асуджаны па арт. 369 КК за «абразу прадстаўніка ўлады» на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Аляксандр Несцярэнка, асуджаны па арт. 369 на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Юрый Палюховіч, асуджаны па арт. 369 на абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Раман Лабанаў узяты пад варту па абвінавачанні па арт.191 КК («Перашкоджанне ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме, або рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян, або рабоце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата») за рассылку лістоў перад рэферэндумам з заклікам сумленна выконваць свае абавязкі;
- Сяргей Паўловіч, узяты пад варту па абвінавачанні па арт.369 КК за «абразу прадстаўніка ўлады»;
- Марына Кісялевіч, узята пад варту па абвінавачанні па арт.369 КК за «абразу прадстаўніка ўлады»;
- Ірына Алябовіч, узята пад варту па абвінавачанні па арт.369 КК за «абразу прадстаўніка ўлады»;
- Людміла Рамановіч, узята пад варту па абвінавачанні па арт.368 КК за «абразу» А.Лукашэнкі;
- Крысціна Чаранкова, узята пад варту па абвінавачанні па арт.130 КК за допіс у сацыяльных сетках з мірным выказваннем меркавання;
- Зінаіда Міхнюк, узята пад варту па абвінавачанні па арт.368 КК за «абразу» А.Лукашэнкі;
- Сяргей Ліцвякоў, асуджаны па ч.1 арт.367 КК і па арт. 368 КК за «паклёп» і «абразу» ў дачыненні да А.Лукашэнкі на 1,5 года папраўчай калоніі.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.