Палітзняволеную шматдзетную маці Вольгу Залатар этапавалі ў гомельскую калонію
Палітзняволеную маці пецярых дзяцей Вольгу Залатар 10 красавіка перавялі ў гомельскую жаночую калонію №4, паведамляюць праваабаронцы. У Мінгарсудзе 3 снежня Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі.
Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле. 11 сакавіка Вярхоўны суд пакінуў прысуд у сіле.