СМІ: У адным толькі Мінску хворых столькі, як у афіцыйнай статыстыцы па ўсёй краіне
Журналісты атрымалі лічбы пацверджаных выпадкаў каронавіруса ў Мінску.
Прычым за адзін дзень падрабязную (7 кастрычніка) і за 12
дзён — выніковую колькасць выпадкаў, піша «Свабода».
Агулам, паводле гэтых звестак, за 12 дзён у Мінску было 23
625 выпадкаў. За гэты ж час у статыстыку Міністэрства аховы здароўя трапілі 23
688 выпадкаў па ўсёй Беларусі.
У некаторыя дні колькасць выпадкаў у Мінску была большая за
3 тысячы, тады як у афіцыйнай статыстыцы максімальная колькасць не перавышае
1998.
Сцвярджаецца, што сапраўднасць атрыманай базы пацвердзілі некалькі медыкаў з розных арганізацый, а таксама некалькі пазначаных у табліцы пацыентаў.