Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі: мірныя перамовы з Расіяй магчымыя не раней, чым праз год

Нягледзячы на тое, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп хоча прымусіць Расію прыняць меры па спыненні агню ва Украіне як мага хутчэй, некаторыя не вельмі вераць у выніковасць гэтых намаганняў. Галоўная праблема ў тым, што Пуцін не хоча міру. Ідзе 1257-мы дзень поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пра саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

518354220_1093103579669386_5266370464091563004_n.jpg

За мінулыя суткі ва Украіне зафіксавана 138 боесутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў зводцы 3 жніўня.

На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны 37 штурмавых дзеянняў расіян ў раёнах Палтаўкі, Папова Яру, Уладзіміраўкі, Чырвонага Ліману, НІканораўкі, Котліна, Міралюбаўкі, Радзінскага, Лісоўкі, Новапаўлаўкі, Пакроўску, Зверава і іншых.

На Паўночна-Слабажанскім (Курскім) кірунку ўкраінскія абаронцы адбілі 20 атак расійцаў.

На Ліманскім кірунку армія РФ атакавала 19 разоў, спрабуючы прасунуцца паблізу Карпаўкі, Грыгораўкі, Серабранкі і іншых.

На Новапаўлаўскім кірунку расійцы ўчора здзейснілі 12 атак у раёнах Маліеўкі, Васкрасенкі, Новаполю, Тэміраўкі, Талстога, Мірнага, Зялёнага Поля і іншых.

На Тарэцкім кірунку армія РФ здзейсніла 11 атак у раёнах Аляксандра-Шульціна, Яблонаўкі, Шчарбінаўкі і іншыз.

На Паўднёва-Слабажанскім кірунку Сілы абароны Украіны спынілі 10 атак расійцаў у раёнах Валчанска, Каменкі, Ваўчанскіх хутароў і Краснага Першага.

* * *

Расійцы прасунуліся каля чатырох населеных пунктаў Данецкай вобласці, паведамляюць аналітыкі Deepstate. Гаворка ідзе пра Торскае, Арэхавае, Зялёнае Поле і Новаполе. Паводле іх звестак, расійцы ўшчыльную наблізіліся да Тэміраўкі.

* * *

У ноч на 3 жніўня Расія атакавала Украіну 83 сродкамі паветранага нападу — 76 БПЛА, балістычнай ракетай Іскандэр-М, 5 зенітнымі кіраванымі ракетамі С-300/С-400 і крылатай ракетай Х-22, паведамілі Паветраныя Сілы Украіны.

Паводле звестак вайскоўцаў, збіта і задушана 60 БПЛА і ракета Іскандэр-М.

У ноч на 3 жніўня расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па адным з жылых раёнаў Нікалаева. У выніку атакі раненні атрымалі сем чалавек, зафіксаваныя сур'ёзныя пашкоджанні жылой і гарадской інфраструктуры.

У расійскім Сочы ў выніку атакі беспілотнікаў адбыўся пажар на нафтабазе. У сацсетках паказвалі, што гарыць нафтабаза «Раснафта-Кубаньнафтапрадукт». Са слоў мэра Сочы, «на нафтабазе ў Адлерскім раёне адбылася ўспышка рэзервуара з палівам».

* * *

527210130_1105653108414433_8757952129735360756_n.jpg

* * *

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Дэвід Лэмі лічыць, што расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін пакуль не гатовы да мірных перамоваў, але яны могуць аднавіцца праз год. Пра гэта Лэмі сказаў у інтэрв'ю для The Guardian, якое было апублікавана ў суботу, 2 жніўня.

У прыватнасці, міністра спыталі, «дзе будзе вайна праз год», на што ён адказаў: «Па маёй цвярозай ацэнцы, Пуцін не гатовы да сур'ёзных перамоваў. У яго, як і раней, максімалісцкія і імперыялістычныя амбіцыі. Бітва, якую Украіна вядзе пры падтрымцы Вялікабрытаніі, Еўропы і Амерыкі, каласальная».

Ламі дадаў, што, на яго думку, перамовы адновяцца праз год. Пытанне толькі ў тым, «наколькі сур'ёзна Расея ставіцца да гэтых перамоваў».

Нагадаем, нядаўна падчас размовы з журналістамі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра магчымае ўвядзенне санкцый ЗША супраць Расіі, хоць выказаў сумнеў у іх уплыве на расійскага лідара Уладзіміра Пуціна. Пазней ён анансаваў візіт Уіткафа ў Расію.

Амбасадар ЗША пры NATO Мэцью Вітакер, каментуючы візіт Уіткафа, выказаў надзею, што ён імаверна, «дасць пэўныя вынікі».

* * *

Ядзерныя пагрозы Мядзведзева граюць на руку Трампу, піша CNN. Як адзначае выданне, жорстка рэагуючы на словы Мядзведзева Дональд Трамп можа паказаць сваю сілу і рашучасць, і адцягнуць увагу ад унутраных пытанняў ЗША.

Нагадаем, Мядзведзеў, намеснік старшыні Савета бяспекі РФ, прыгразіў Захаду выкарыстаннем так званай «мёртвай рукі» — савецкай сістэмы аўтаматызаванага ядзернага ўдару ў адказ. У ЗША гэтую заяву палічылі «рыторыкай без уплыву», але, нягледзячы на гэта, Трамп публічна адказаў, заявіўшы аб размяшчэнні атамных падводных лодак «у адпаведных рэгіёнах» на выпадак, калі за словамі Мядзведзева стаіць нешта большае.

У CNN мяркуюць, што Трамп можа выкарыстоўваць канфлікт з РФ як інструмент дэманстрацыі жорсткасці — пры гэтым не абвастраючы сітуацыю з асабіста Пуціным. Гэта таксама дае прастору для адцягнення ўвагі ад унутраных тэм — уключаючы скандалы накшталт справы Эпштэйна.

Нягледзячы на ядзерную рыторыку, не прагназуецца неадкладнай эскалацыі. Рэальныя рычагі ўплыву — эканамічныя: менавіта магчымасць другасных санкцый супраць Кітая і Індыі за супрацоўніцтва з РФ можа мець доўгатэрміновы эфект.

* * *

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля сустрэчы з сакратаром РНБА Украіны Рустэмам Умеравым заявіў, што з расійцамі ёсць дамоўленасць аб абмене 1200 палонных.