Прысуд Наталлі Хершэ пакінуты без зменаў. Апеляцыя адхіленая
Мінскі гарадскі суд сёння разгледзеў апеляцыйную скаргу грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ на рашэнне суда Савецкага раёну. Суд 7 снежная прысудзіў ёй 2,5 гады пазбаўлення волі за сарваную балаклаву з АМАПаўца.
На ўваходзе ў будынак ва ўсіх, хто ішоў на суд да Наталлі,
перапісвалі пашпартныя дадзеныя, паведамляе «Белсат». Перад уваходам у залу суда стаяў арачны
металадэтэктар і праводзіўся поўны дагляд асабістых рэчаў спецыяльнай службай
бяспекі. Усіх здымала камера.
У зале суда прысутнічала каля 30 чалавек, у тым ліку
прадстаўнікі Швейцарскай амбасады. Самой Наталлі на паседжанні не было.
Хадайніцтва, пададзенае адвакатам у пачатку пасяджэння, было адхілена.
Абарона прасіла прысуд па справе адмяніць, а працэс у
дачыненні да Наталлі спыніць. Адвакат лічыць, што дзеянні Наталлі Хершэ павінны
разглядацца ў рамках адміністрацыйнай справы. Таксама адвакат казаў, што
амапавец, які быў на паседжанні суда, не той, які быў на месцы здарэння, бо ў
дакументах стаяць розныя подпісы.
Аднак суд пакінуў прысуд Наталлі Хершэ без зменаў.