На З'езд беларусаў свету не пусцілі пралукашэнкаўскіх беларусаў з Расіі

На VII З'езд беларусаў свету, што пачаўся ў Мінску 15 ліпеня, не прапусцілі людзей на машыне з расійскімі сцяжкамі і сімволікай «Нацыянальна-культурнай аўтаноміі Смаленскай вобласці».

3765630e_5391_40b5_9c3d_bd70bdd7e704_w1023_r1_s.jpg


Госцям забаранілі ўваход, бо тыя не былі загадзя зарэгістраваныя, паведамляе svaboda.org. Яны сышлі без скандалу.

b995678f_1dc0_4800_99a6_1838d655f8b4_w650_r0_s.jpg


«Нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці» ўваходзіць у «Федэральную нацыянальна-культурную аўтаномію беларусаў Расіі». Тая, мяркуючы па сайце, падтрымлівае беларускія ўлады і іхныя ініцыятывы, не выступае з крытыкай беларускіх уладаў, але таксама не падтрымлівае ідэі «русского мира».

8f648e71_72ed_4f99_bf84_fcb402ac377f_w650_r0_s.jpg


Раней беларускія памежнікі не прапусцілі праз мяжу Архіяпіскапа Беларускай аўтакефальнай царквы Святаслава Логіна, які з украінскага боку кіраваўся на З'езд. На мяжы высветлілася, што ён у беларуска-расійскім спісе людзей, якім забаронены ўезд на тэрыторыю так званай «Саюзнай дзяржавы».