МУС: за паўгады зафіксавана 11 выпадкаў зачэпераў
За першыя шэсць месяцаў 2019 года ў дзяжурныя часткі Беларусі паступіла 11 паведамленняў пра зачэпераў, якія ехалі на вонкавым боку вагонаў цягніка, у тым ліку на аўтасчэпцы, піша Белсат.
За першыя шэсць месяцаў 2019 года ў дзяжурныя часткі Беларусі паступіла 11 паведамленняў пра зачэпераў, якія ехалі на вонкавым боку вагонаў цягніка, у тым ліку на аўтасчэпцы. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў.
Часцей за ўсё парушальнікі ў адзіночку спрабавалі пракаціцца забароненым спосабам, але двойчы на цягніках заўважалі групы дзяцей і падлеткаў. Ніхто з іх не пацярпеў.
У палове выпадкаў экстрэмалаў атрымалася затрымаць.
У МУС нагадалі, што знаходжанне (праход) на чыгуначных шляхах у недазволеным месцы (ч.5 ст.18.3 КаАП) цягне папярэджанне або штраф у памеры да двух базавых велічынь.
За самавольны праезд у таварняку або пасадку ў цягнік ці высадку з яго падчас руху, праезд на падножцы або даху вагона або самавольнае спыненне цягніка без неабходнасці (ч.1 ст.18.4 КаАП) прадугледжаны штраф у памеры да трох базавых.
belsat.eu