Мурал Калеснікавай: супрацьстаянне працягваецца

Пасля загаду навесці парадак у дварах і падзелу пратэсных двароў на тэрыторыі, якія «схільныя ўплыву дэструктыўна настроеных грамадзян», па дварах пракацілася паказальная «карная аперацыя» супраць стужак і з перафарбоўкай муралаў.

1_352_logo.jpg


Канцэртныя праграмы і добрасуседскія чаявання знешне пацішэлі. Пад рэпрэсіямі і пры сталым наглядзе патрулёў знешняя карцінка быццам адпавядае задумам улады. Але ці зніклі пры гэтым пратэсныя настроі? Не. Улады не робяць вынікаў з гісторыі, не памятаць, што беларусы – нашчадкі партызанаў і падпольшчыкаў.4

5_271_logo.jpg


Супраціў можа і стаў знешне больш ціхім, але толькі з-за таго, што змяніў свой фармат. Нездарма ж неяк сказалі пра нас: «Людзі, гатовыя 40 хвілін церці бульбу на дранікі, расхістаюць любога дыктатара». Пратэсныя двары, ужо празваныя ў народзе пасля падзелу на тэрыторыі «гета» і «дыстрыкты» (накшталт, як у фільме «Галодныя гульні»), аказаліся пад узмоцненай увагай. Гэта, па задуме ўладаў, павінна было збіць пратэсны настрой. Але яны не могуць уцяміць, што пакуль не будзе прыбраная галоўная прычына пратэстаў у выглядзе ўсяго адной фігуры, усё гэта дарэмнае. Пасля «жэстачайшага» загаду навесці за тыдзень парадак у дварах пранесліся рэйды барацьбы са стужкамі і мураламі пад наглядам "касманаўтаў" і ціхароў. Што мы бачым у выніку? Там дзе стужкі зрываюць – яны ўзнікаюць ізноў. Там, дзе зафарбоўваюць адны муры, паўстаюць іншыя.  
 

2_323_logo.jpg

Падобная барацьба разгарнулася і на плошчы Марыі Калеснікавай («дыстрыкт № 8.3»), дзе яшчэ нядаўна праходзілі душэўныя музычныя вечарыны і забаўляльныя праграмы для ўсіх ахвотнікаў. Усё было весела і добра, пакуль камусьці не захацелася ўсё сапсаваць, ператварыўшы радасныя дні ў шэрыя. Нават мурал, які цешыў вочы нацыянальнымі колерамі, перафарбавалі ў сумны шэры. Перафарбоўвалі камунальнікі пад наглядам асоб у чорным і ў касках (амаль як у фільмах пра вайну).

3_299_logo.jpg


Але ўжо на наступны дзень праз шэрую фарбу праступілі часткі мурала, якія нехта паспрабаваў адмыць. А яшчэ праз дзень мурал быў зноў бел-чырвона-белым. Ліквідаваць гэты «непарадак» ізноў прыгналі камунальнікаў пад наглядам усё тых жа «касманаўтаў». Другі раз за няпоўных 7 дзён. Гэтым разам на сцяну нанеслі зялёны.

4_286_logo.jpg


«Ну, хоць не шэры», – пасмяяліся жыхары квартала і праз дзень сцяна ізноў змяніла свае колеры. Цяпер былі ўпрыгожаныя яшчэ і хмызнякі. Дарэчы, і знятыя камунальнікамі стужачкі з агароджаў таксама з’явіліся на ранейшым месцы. Даўно ўжо варта зразумець, Беларусы – нашчадкі партызанаў і падпольшчыкаў, змагацца з імі – «клапотная справа».