У Мінску вызначылі месцы, якія «схільныя ўплыву дэструктыўна настроеных грамадзян»

У Мінску працу па навядзенні парадку сканцэнтруюць на тэрыторыях, «схільных ўплыву дэструктыўна настроеных грамадзян». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Мінск.Афіцыйна».

ілюстрацыйные фота Дзмітрыя Дзмітрыева

ілюстрацыйные фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Начальнік Мінгарвыканама ўчора распавёў пра «план дадатковых мер па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі». Сёння з'явіліся падрабязнасці, як менавіта ў Мінску будуць наводзіць «узорны парадак».
— Паўнамоцтвы ўсіх службаў горада прапісаныя заканадаўча, і іх дастаткова для навядзення парадку ў Мінску. У межах гэтых паўнамоцтваў службы і будуць дзейнічаць, — паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран. — Планам мерапрыемстваў прадугледжваецца канцэнтрацыя намаганняў на тэрыторыях, якія найбольш схільныя ўплыву дэструктыўна настроеных грамадзян, псаванню маёмасці.
Цуран растлумачыў, што ў раёнах узмоцняць тлумачальную працу, дзяжурствы і замацуюць за імі службовых асоб і кіраўнікоў службаў, якія адказваюць за падтрыманне парадку.
У кожным адміністрацыйным раёне вызначаны ад трох да шасці месцаў, якія патрабуюць асаблівай увагі. Іх пералік ёсць у плане мерапрыемстваў, які прапануюць сёння зацвердзіць на сесіі Мінгарсавета. Пасля прыняцця рашэння дакумент апублікуюць.
Паводле tut.by