Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку перадаюць толькі заказныя лісты

Зрэшты, нават заказныя лісты даходзяць да палітвязняў далёка не ўсе. За два тыдні да Марыі Калеснікавай не дайшло ніводнага ліста.

58753314_303.jpg

У ліставанні з палітвязнямі Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам паўсталі вялікія праблемы — лісты перадаюць толькі заказныя, прычым практычна ўсе яны толькі ад сваякоў. Зрэшты, Марыя Калеснікава не атрымлівала ні адной вестачкі ўжо 2 тыдні.

Максім Знак сумна жартуе з гэтай нагоды: чаму замест зніжкі на перапіску ён атрымлівае кошт 2,60 рублі за ліст?

— Мне здавалася, што разам мы нямала зрабілі для Белпошты. 7 300 маіх лістоў, пад 6 000 лістоў, якія дайшлі да мяне ад усіх — гэта шмат грошай. А колькі грошай змарнавалі на недайшоўшыя? А колькі там чырвоных канвертаў, марак, паштовак знікла? І тут раптам не зніжка, не помнік неверагодным пісальнікам лістоў, а 2.60 руб. за ліст. Дзякуй вам, што вы шануеце. Цяпер кожны з поўным правам можа пісаць "дарагі Максім", — жартуе ў лісце з-за кратаў Максім Знак.