Маці-адзіночку, якую пакаралі за вясёлы карычневы смайлік, зноў судзілі па заяве таго ж міліцыянта

Вольгу Кронда, маці-адзіночку з Івацэвічаў, ужо судзілі летам за смайлік-га@няшку пад пастом пра міліцыянта. Цяпер міліцыянт зноў пакрыўдзіўся на Вольгу. Ёй дадалі яшчэ год "хатняй хіміі".

volha_kronda.jpg

Вольгу Кронда з Івацэвічаў асудзілі ўлетку да 2 гадоў "хатняй хіміі", за каментары ў адным з тэлеграм-чатаў. Тады ёй ставілі ў віну абразу прадстаўніка ўлады — супрацоўніка Івацэвіцкага РАУС. Сярод іншага, смайлікам-га@няшкай жанчына ахарактарызавала супрацоўніка міліцыі. 


Сам суд тады быў закрыты, пра гэта прасіў міліцыянт: “У мэтах невыдавання звестак, якія змяшчаюцца ў крымінальнай справе, якія зневажаюць мае гонар і годнасць. А таксама дзеля забеспячэння маёй бяспекі як пацярпелага". Тады акрамя двух гадоў "хатняй хіміі" Вольга павінна была выплаціць дзве тысячы рублёў кампенсацыі міліцыянту кампенсацыі маральных пакутаў. Вольгу прызналі палітычнай зняволенай.

Вольга Кронда — рамесніца і зарабляе каля 200 рублёў на месяц. Але нягледзячы на сваё нялёгкае матэр’яльнае становішча, яна адмовілася прасіць на камеру прабачэння і вінаватай сябе не прызнала. 


Цяпер Вольгу зноў судзілі падчас закрытага судовага пасядэння і дадалі яшчэ год "хатняй хіміі" (агулам — тры гады) Гэты суд таксама быў закрыты.

Вольгу можна падтрымаць, калі набыць нешта з яе вырабаў.