Кіраўнік МЗС Украіны: Перамоваў з баевікамі не будзе
Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў, што «перамоваў з тэрарыстычнымі групамі» не будзе. Пра гэта міністр напісаў у сваім Twitter.
«Мы не будзем весці сепаратныя перамовы з тэрарыстычнымі групамі», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней самаабвешчаныя Данецкая і Луганская «народныя рэспублікі» распаўсюдзілі свой спіс патрабаванняў да Кіева. Баевікі заявілі пра гатоўнасць працягу дыялогу, але «на
раўнапраўных умовах».
bbc.co.uk