Як адрозніць турыстычны тур ад шоп-тура?

«Комсомольская правда в Беларуси» узяла на сябе смеласць і вырашыла падказаць некалькі спосабаў адрознення турыста ад шапаголіка.



tourists1.jpg

Дакумент аб падатку на шопінг можа быць гатовы ўжо ў канцы кастрычніка. Прапанову Лукашэнкі пра тое, каб беларусы, якія ездзяць на шопінг за мяжу, плацілі на мяжы пошліну, ужо разглядаюць ва ўрадзе.
— Думаю, што дзесьці на працягу месяца мы дамо адказы на ўсе пытанні, — распавёў на прамой лініі ў газеце «Рэспубліка» віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч. Пры гэтым, паводле яго слоў, гэтая пошліна турыстаў не закране. Вось толькі як будуць адрозніваць турыста, які едзе глядзець замкі, ад таго, хто едзе за пакупкамі, пакуль невядома.
«Комсомольская правда в Беларуси» узяла на сябе смеласць і вырашыла падказаць некалькі спосабаў адрознення турыста ад шапаголіка.
— Турыстычная пуцёўка. Гэта, бадай, самы просты спосаб даказаць, што за мяжу ты едзеш не за новымі кофтачкамі, ботамі ці халадзільнікам, а паглядзець на прыгажосці іншай краіны, пакаштаваць нацыянальныя стравы або проста пагрэцца на пляжы.
— Тэхпашпарт халадзільніка «Атлант» і тэлевізара «Гарызонт»: выканаў пакупніцкі доўг перад айчынным вытворцам — можаш папесціць сябе буржуйскімі празмернасцямі.
— Чэкі з ГУМа і ЦУМа і іншых крам. Купіў шкарпэтак на 100 даляраў — вызваляешся ад выплаты падатку. Асаблівай лаяльнасцю ў гэтым выпадку будуць карыстацца таксама пакупнікі дываноў.
— Пляжная панамка, парасон і фотаапарат на шыі. З гэтымі атрыбутамі адпачынку рашуча нязручна бегаць па прымерачных.
kp.by