Інэса Студзінская абвясціла галадоўку
Паводле непацверджанай інфармацыі, зняволеная журналістка Інэса Студзінская абвясціла галадоўку, перадае тэлеграм-канал vybory_smotri.

Пра гэта Свабодзе таксама паведаміла знаёмая Студзінскай, якая атрымала інфармацыю ад яе сукамерніцы.
Інэсе 64 гады, яна адна з ветэранаў «Радыё Свабода».
Зараз яе разам з яшчэ трыма супрацоўнікамі «Радыё Свабода» — Алегам Груздзіловічам, Алесем Дашчынскім і Валянцінам Жданко — трымаюць на Акрэсціна.