Дырэктару службы таксі «Алмаз 7788» прадʼяўлена абвінавачванне, ён застаецца ў СІЗА
Начальнік упраўлення Следчага камітэту па Мінску Дзмітрый Канаплянік заявіў, што дырэктару службы таксі «Алмаз 7788» Віктару Пузікаву прадʼяўлена абвінавачванне па ч. 2. арт. 243 КК Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў).
«Прадʼяўлена абвінавачванне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў шляхам утойвання, наўмыснага заніжэння падатковай базы і ўнясення загадзя ілжывых звестак у падатковыя дэкларацыі, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры. Кажучы простай мовай, гэта ўхіленне ад выплаты падаткаў шляхам не адлюстравання ў бухуліку выручкі, якая паступала ад кіроўцаў наяўнымі. Пра гэта ў СМІ распавядалі і самі вадзіцелі. Папярэдняя шкода бюджэту на дадзены момант складае каля 1,5 млн. беларускіх рублёў. У дачыненні да Пузікава прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», – заявіў Канаплянік у інтэрвʼю БелТА, піша belsat.eu.
Прадстаўнік СК Юлія Ганчарова адзначыла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што пра змяненне меры стрымання для Пузікава цяпер гаворка не ідзе:
«Без пакрыцця шкоды складана пра гэта казаць».
Віктара Пузікава затрымалі 14 чэрвеня ў Мінску. Папярэдняе следства праводзіў Камітэт дзяржаўнага кантролю.
У 2015 годзе Віктар Пузікаў заняў 25-е месца ў рэйтынгу самых паспяховых маладых беларускіх бізнесменаў паводле версіі парталу probusiness.by.