ЗША. Амерыканцы хацелі цвярозасці

ЗША адзначаюць сотую гадавіну ўвядзення «Сухога закона», які дзейнічаў у краіне з 1920 па 1933 гады.

d05a36c33824b5fe731a34a1f86952b5.jpg


Адначасова сярод гісторыкаў абвастрыліся дэбаты наконт таго, ці сапраўды гэтая мера была непапулярнай у народзе. 

Доўгі час лічылася, што простыя амерыканцы не падтрымалі «Сухі закон», ды пратэставалі шляхам ужывання забароненых напояў. Сёння кансерватыўныя гісторыкі спрабуюць перагледзець старую міфалагему. На іх думку, усе факты сведчаць пра ўсенародную падтрымку цвярозасці. 

Да 1920 года алкаголь быў ужо забаронены ў большасці штатаў. Практычна ўсе публічныя лідары ЗША ў пачатку 1920-х гадоў падтрымалі крыжовы паход супраць «зялёнага змія». 

Аргументацыя вельмі моцная, аднак не ідэальная. Як паказваюць факты, амерыканцы сапраўды спажывалі шмат забароненага алкаголю ў 1920-я гады. Гэтую з’яву кансерватыўныя гісторыкі тлумачаць змовай адной з фракцый амерыканскага бізнесу, які вырашыў зарабіць на дэфіцытным напоі.

Паводле амерыканскай прэсы