Мікіта Емяльянаў за кратамі страчвае зрок. Хронікі рэпрэсій 19 верасня

25-гадовы палітвязень анархіст Мікіта Емяльянаў за кратамі з 2019 года. Цяпер ён знаходзіцца ў калоніі № 11 у Ваўкавыску. Родныя не атрымліваюць ад яго лістоў, яму забаранілі працяглае спатканне. У турэмных камерах Мікіта пачаў губляць зрок. Два апошнія гады яму забаранялі атрымліваць перадачы, у тым ліку, медычныя бандэролі: ні вітамінаў, ні неабходных прэпаратаў. Гэта значыць, што ўлады наўмысна пазбаўляюць яго элементарнай падтрымкі арганізму.

1_1097_1.png

Нагадаем, 12 лютага 2020 года суд Савецкага раёна Мінска асудзіў 19-гадовых анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара на сем гадоў пазбаўлення волі кожнага ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Іх асудзілі за дзве акцыі: Мікіта Емяльянаў кінуў лямпачку з чырвонай фарбай у будынак Мінгарсуда, дзе ў той дзень мусіў пачацца суд на Дзмітрыем Паліенкам. А пазней двойчы кідаў «кактэйль Молатава» ў дзверы ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Іван Комар у гэты момант быў у суседнім скверы. Свой учынак анархісты патлумачылі тым, што яны выступаюць супраць пераследу палітычных зняволеных. 

27 сакавіка 2020-га Мінскі гарадскі суд змяніў прысуд суда Савецкага раёна: Емяльянаву — 4 гады пазбаўлення волі, Комару — 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Палітзняволенага Мікіту Самарына этапавалі ў шклоўскую калонію

Пра гэта паведамляе «Гарадзенская Праваабарона».

Адзначаецца, што ў Самарына сур'ёзныя праблемы са здароўем — у яго апухлая нага, якая моцна баліць. Мяркуючы па ўсім, гэта следства таго, што пры затрыманні яго моцна збівалі.

Нагадаем, Мікіту прызналі вінаватым паводле арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да міліцыянтаў), а таксама арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і асудзілі да 6 гадоў калоніі.

Ужо як мінімум 7 беларусаў вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення»

Усім гэтым людзям быў інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК.

Гэта звязана з тым, што ўжо мінула 5 гадоў з моманту некаторых акцый пратэсту, а значыць скончыўся тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх удзельнікаў нельга асудзіць. Але, адзначым, што працягваецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).

Нягледзячы на вызваленне ад адказнасці, гэтых людзей усё роўна дадалі ў міліцэйскі «спіс экстрэмістаў».

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 14 прозвішчаў — цяпер у ім 5784 чалавекі

19 верасня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі фігурантаў «справы Гаюна» Валянціна Нікішына і Максіма Арціменю.

«Вясна» публікуе апошнюю версію спіса.

Кіраўніка наваполацкага банка асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксею Камовічу 46 гадоў. Ён віцебчук, але доўгі час жыў у Наваполацку. Больш за 20 гадоў Камовіч працуе ў банкаўскай сферы. З лістапада 2017‑га па жнівень 2021‑га ён узначальваў рэгіянальнае падраздзяленне БПС-Сбербанка ў Наваполацку.

Камовіч уваходзіў у раду па развіцці прадпрымальніцтва пры Наваполацкім гарвыканкаме разам з тагачаснымі кіраўнікамі многіх буйных прадпрыемстваў і кіраўнікоў раёна. Быў і ў Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў.

Камовіча асудзілі па ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». У чым менавіта яго абвінавачвалі, невядома, піша «Наша Ніва».

12 верасня Камовіча ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў», які стварае МУС. Хутчэй за ўсё, Аляксею прысудзілі «хімію» з накіраваннем