Сноўдэн мае намер падоўжыць від на жыхарства ў Расіі
Адвакат Эдварда Сноўдэна рыхтуе дакументы для падаўжэння віду на жыхарства, які заканчваецца ў красавіку. Па словах Кучэрны, у Сноўдэна ўсё добра, ён працуе і пражывае з жонкай.
Былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) ЗША, выкрывальнік Эдвард Сноўдэн мае намер падоўжыць тэрмін дазволу на знаходжанне ў Расіі, які заканчваецца ў красавіку гэтага года. "Па просьбе Эдварда я рыхтую дакументы ў міграцыйную службу МУС для падаўжэння віду на жыхарства", — паведаміў "Інтэрфаксу" ў пятніцу, 7 лютага, адвакат амерыканца Анатоль Кучэрна.
Паводле слоў адваката, пытанне пра магчымае атрыманне Сноўдэнам грамадзянства Расіі ён з ім яшчэ не абмяркоўваў.
У чэрвені 2013 года былы супрацоўнік спэцслужбаў ЗША Эдвард Сноўдэн перадаў журналістам газет The Washington Post і The Guardian інфармацыю пра маштабныя сачэнні, якімі займаецца АНБ. Затым выкрывальнік вылецеў у Ганконг, а адтуль — у Маскву, дзе больш за месяц знаходзіўся ў транзітнай зоне аэрапорта Шарамеццева.
Пазней расійскія ўлады далі яму часовы прытулак. У 2014 годзе Сноўдэн атрымаў у Расіі від на жыхарства тэрмінам на тры гады, які пасля быў падоўжаны да 2020 года.
У інтэрв'ю часопісу Der Spiegel Эдвард Сноўдэн паведаміў, што вядзе ў Расіі нармальнае жыццё, аднак свядома трымае пэўную дыстанцыю ў адносінах да расійскага грамадства. "Я не раблю сэлфі ў Крамля, таму што ўрад ЗША скарыстаўся б гэтым, каб дыскрэдытаваць маю працу", — адзначыў ён. Увосень 2019 года выйшла кніга Сноўдэна "Permanent Record" ("Асабістая справа"), у якой ён распавядае пра тое, што адбылося з ім пасля 2013 года.
Паводле www.dw.com