Іран. Самы прыбытковы бізнес на Усходзе

Сітуацыя ў іранскай эканоміцы — не самая лепшая з-за шматлікіх знешніх санкцый. Але гэта не тычыцца такой незвычайнай галіны, як вытворчасць сцягоў Ізраілю, ЗША і Вялікабрытаніі.

iran_4.jpg

Гэтыя сцягі патрэбныя ўдзельнікам антызаходніх маніфестацый, якія падчас акцый спальваюць іх на радасць натоўпу. 

Брытанскае выданне The Guardian зрабіла рэпартаж з аднаго з такіх заводзікаў пад Тэгеранам, які штомесяц вырабляе больш за 2000 зорна-паласатых сцягоў. І попыт на прадукцыю толькі расце — асабліва пасля таго, як амерыканцы ў студзені забілі іранскага генерала Сулеймані, што выклікала ў краіне масавыя антыамерыканскія дэманстрацыі. 

Цікава, што вытворцы сцягоў не з’яўляюцца прыхільнікамі клерыкальнага рэжыму, які пануе ў Іране. Пры гэтым яны мяркуюць, што іранцы маюць права пратэставаць супраць урадаў заходніх краін, спальваючы іх сцягі.

Паводле брытанскай прэсы