Украіна патрабуе ад Расіі патлумачыць ваенную дзейнасць на мяжы
Украіна афіцыйна ўжыла механізм зніжэння небяспекі Венскага дакумента ў дачыненні да Расіі. Раней такую ж працэдуру ў адносінах да Беларусі запусцілі балтыйскія краіны.
Як паведамляе кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба, Украіна звярнуліся да Расіі «з заклікам даць падрабязныя тлумачэнні па ваеннай дзейнасці ў раёнах, прылеглых да тэрыторыі Украіны, і ў часова акупаваным Крыме».
«Згодна з палажэннямі Венскага дакумента, РФ павінна ўказаць дакладныя раёны правядзення ваеннай дзейнасці, паведаміць даты яе завяршэння, а таксама найменне, падпарадкаванне, колькасць воінскіх фарміраванняў; а таксама тыпы ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, якія бяруць у іх удзел. У Расіі ёсць 48 гадзін на адказ», — паведаміў Кулеба.
Венскі дакумент 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі прадугледжвае, што краіны інфармуюць адна адну аб ваеннай дзейнасці, калі ў ёй удзельнічае ад 9000 чалавек, уключаючы падтрымліваючыя войcкі. Згодна з дакументам, дзяржава — удзельніца АБСЕ, якая адчувае заклапочанасць адносна незвычайнай ваеннай дзейнасці, мае права накіраваць дзяржаве, дзе адбываецца гэтая дзейнасць, запыт аб прадастаўленні тлумачэння.
reform.by