У Польшчы сабралі грошы на «Байрактар» для Украіны

Свой унёсак у збор зрабілі і беларусы.

Zrzutka.pl

Zrzutka.pl

Агульная сума збору на цяперашні момант складае 22,8 млн злотых (каля 5 млн долараў). Беларусы ўклалі ў гэтую скарбонку 89 300 злотых (больш за 19 тыс. долараў). Усяго ў зборы паўдзельнічалі больш за 700 чалавек.
Грошы атрымалася сабраць датэрмінова: да канца збору яшчэ застаецца чатыры дні, грошы працягваюць паступаць.
Збор сродкаў на беспілотнік ініцыяваў журналіст Славамір Серакоўскі, кампанія распачалася 28 чэрвеня.


Нагадаем, напрыканцы траўня ў Літве для пакупкі УСУ знакамітага беспілотніка «Байрактар» сабралі пяць мільёнаў еўра. Тады да кампаніі далучыліся ў тым ліку экс-прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ, дзейны прэзідэнт Гітанас Наўседа, прэм'ер Інгрыда Шыманітэ і міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.