У Карпатах загінулі беларускія турысты (фота, відэа)

У Верхавінскім раёне Івана-Франкоўскай вобласці з абрыву ў раку Чорны Чарамош з вышыні 30-40 метраў абрынуўся аўтамабіль з беларускімі турыстамі. Тры чалавекі загінулі, паведамляе svaboda.org.

thumbnail_tw_20190506134729_7213.jpg


Як паведамілі Свабодзе ў паліцыі Івана-Франкоўскай вобласці, інфармацыю аб здарэнні аб 11.02 паведаміў відавочца.

20190506134708_4521.jpg


Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтамабілі знаходзіліся 24 асобы, трое з іх загінулі (кіраўнік групы і дзве жанчыны), іншыя атрымалі траўмы. Прозвішчы загінулых зараз высвятляе следства. На месца здарэння накіравана следчая група з Івана-Франкоўску, якая мусіць вывучыць абставіны здарэння.

20190506134719_5874.jpg


Выратавальнікі паднялі з вады пашкоджаны аўтамабіль «ГАЗ-66». Знайшлі целы загінулых. Пошукі яшчэ аднаго чалавека працягваюцца. У выратавальных працах удзельнічаюць 12 адзінак тэхнікі і 51 чалавек.