Кіроўца грузавіка з беларускімі турыстамі быў п'яны — паліцыя

Кіроўца грузавіка з беларускімі турыстамі, які ўпаў у раку на Прыкарпацці, быў п'яны. Гэта пацвердзіла медыцынская экспертыза.

П'яны кіроўца, які знаходзіцца ў стане шоку, абышоўся сінякамі. Фота: facebook.com/frankivsk.police

П'яны кіроўца, які знаходзіцца ў стане шоку, абышоўся сінякамі. Фота: facebook.com/frankivsk.police

Кіроўца грузавога аўтамабіля, які перавозіў групу беларускіх турыстаў і зляцеў з абрыву вышынёй у 40 метраў, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, паведамляе паліцыя Івана-Франкоўскай вобласці, піша  korrespondent.net.

"47-гадовы кіроўца аўтамабіля ГАЗ-66 не справіўся з кіраваннем на ўздыме, у выніку чаго аўтамабіль пачаў рух назад і перакуліўся ў раку. Кіроўца — жыхар адной з вёсак Косаўскага раёна — быў у стане алкагольнага ап'янення. Гэта пацвердзіла медыцынская экспертыза. Кіроўца знаходзіцца ў стане шоку, у яго толькі сінякі", — гаворыцца ў паведамленні паліцыі.

Па факце здарэння распачата крымінальная вытворчасць паводле артыкула "парушэнне правілаў бяспекі дарожнага руху або эксплуатацыі транспарту асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула гібель некалькіх асоб". Санкцыя паводле гэтага артыкулу прадугледжвае пазбаўленне волі на 5-10 гадоў з пазбаўленнем права кіраваць транспартнымі сродкамі на тэрмін да трох гадоў. Кіроўца аўтамабіля затрыманы.

dtz_3.jpg

Украінская паліцыя паведамляе пра трох загінулых і дзевяці шпіталізаваных турыстах, усе яны — грамадзяне Беларусі, якія планавалі здзейсніць сплаў па рацэ групай з 23 чалавек. Турысты ехалі на грузавіку да месца пачатку сплаву.

"У выніку ДТЗ тры чалавекі загінулі на месцы: 23-гадовая і 28-гадовая грамадзянкі Беларусі і 29-гадовы грамадзянін Беларусі. Яшчэ 9 чалавек ва ўзросце ад 21-га да 49-і гадоў праходзяць медыцынскае абследаванне ў бальніцы з рознымі траўмамі. Іншым пасажырам аказаная дапамога на месцы здарэння. Для дапамогі былі прыцягнутыя як паліцэйскія і ратавальнікі, так і іншыя турысты, якія здзяйснялі сплаў", — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскай паліцыі.

.