Са стэлы ля кіеўскага метро прыбралі гарады-героі Расіі і Беларусі

Раней там былі Масква, Ленінград, Сталінград, Тула, Мурманск, Смаленск, Новарасійск, а таксама Мінск і Брэст (крэпасць-герой).

szuljavska.jpg

У Кіеве са стэлы, размешчанай на праспекце Перамогі каля станцыі метро «Шуляўская», прыбралі гарады-героі Расіі і Беларусі.
З папярэдніх назваў засталіся толькі ўкраінскія — Кіеў, Севастопаль, Адэса і Керч.
Там, дзе раней былі Масква, Ленінград, Сталінград, Тула, Мурманск, Смаленск, Новарасійск, а таксама Мінск і Брэцкая крэпасць-герой, з'явіліся гарады-героі Украіны: Харкаў, Херсон, Чарнігаў, Нікалаеў, Валнаваха, Ахтырка, Буча, Ірпень, Гастомель і Марыупаль.