Украінскай арміі перададуць аўто, забраныя ў нецвярозых кіроўцаў
У Ровенскай вобласці ў нецвярозых кіроўцаў забралі больш за 200 машын — і перададуць іх украінскай арміі
У Ровенскай
вобласці з пачатку вайны канфіскавалі ў нецвярозых кіроўцаў 233 транспартныя сродкі на патрэбы УСУ, паведамляе www.pravda.com.ua
За паўтара месяцы ваеннага становішча ў Ровенскай вобласці выявілі 233 кіроўцы ў стане ап'янення. Увесь транспарт канфіскавала паліцыя, каб у далейшым перадаць для ўкраінскіх Узброеных сіл.
На ўсіх правапарушальнікаў складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, а матэрыялы спраў будуць разглядацца судом.