Мільёны курэй загінулі ад голаду на акупаванай Расіяй птушкафабрыцы Чарнабаеўкі

Гэта найбуйнейшая ў Еўропе птушкафабрыка.

photo_2022_04_10_14_39_30.jpg

Больш за чатыры мільёны курэй Чарнабаеўскай птушкафабрыкі загінулі ад голаду пасля таго, як расійскія вайскоўцы вывелі са строю мясцовую электрастанцыю.
Пасля адключэння мясцовай электрастанцыі перастала працаваць аўтаматызаваная сістэма кармлення птушак. У выніку ад голаду масава загінулі куры і кураняты, паведамляе The Wall Street Journal.
Найбуйнейшая ў Еўропе птушкафабрыка аказалася на тэрыторыі, акупаванай ВС РФ, яшчэ 26 лютага, і была адрэзана ад ланцужкоў пастаўкі корму для птушак.