«Прамая лінія з Уладзімірам Пуціным». Дасье ў карыкатурах і мемах
Прыкметнай падзеяй мінулага тыдня стала «Прамая лінія з Уладзімірам Пуціным» — адзін з важных прыёмаў, пры дапамозе якіх кіраўніцтва РФ фармуе патрэбную сабе грамадскую думку.
«Прамая лінія з Уладзімірам Пуціным» — штогадовае мерапрыемства, падчас якога прэзідэнт Расійскай Федэрацыі, а раней старшыня ўрада Уладзімір Пуцін адказвае на пытанні грамадзян. Прамая лінія, якая транслюецца ажно з 2001 года, безумоўна з'яўляецца магутным прапагандысцкім шоу, паколькі фарміруе вобраз Пуціна як добрага і ўсёмагутнага цара. Вось як гэта бачыць адзін з мастакоў.
Значнасць «Прамой лініі» для пуцінскага рэжыму неаднаразова была тэмай многіх карыкатур.
У сваю чаргу прыхільнікі Пуціна рэкламуюць «Прамую лінію». Сёлета для раскруткі шоу былі выкарыстаны фрагменты нашумелага серыяла «Слова пацана».
Нягледзячы на знешне дэмакратычны фармат мерапрыемства, вядома, што яно ўсё ж рэжысуецца. Напрыклад, тэмы многіх пытанняў і персоны тых, хто іх задае, узгадняюцца загадзя. Пастановачны характар прэс-канферэнцыі Пуціна неаднаразова высмейвалі ў карыкатурах.
Хаця ход мерапрыемства кантралюецца, часам здараюцца форс-мажоры. Так, на апошнім шоў Пуцін быў відавочна сканфужаны незвычайным пытаннем аб прычынах дэфіцыту яек у краіне. Яечная тэма тут жа стала папулярнай сярод аўтараў фотажаб.
Падчас «Лініі» любы жадаючы з Расіі, блізкага і далёкага замежжа можа адправіць свае пытанні ў спецыяльны цэнтр апрацоўкі паведамленняў праз розныя сродкі сувязі, у тым ліку SMS і MMS. У гэтым годзе многія з такіх паведамленняў, у тым ліку, не заўсёды кампліментарныя, дэманстраваліся на вялікім экране ў зале прэс-канферэнцыі. Карыкатурысты адразу адрэагавалі на гэтую навінку сваімі творамі.
А некаторыя прыдумалі свае варыянты пытанняў і візуалізавалі іх з дапамогай графікі ці фоташопа.
«Прамая лінія» дасюль застаецца рэйтынгавым медыямерапрыемствам, рэкамендаваным да прагляду ўсім, хто цікавіцца палітыкай. А вось сярод простых людзей назіраецца адваротны трэнд. Прыкладна з 2021 года ў сацыялагічных апытаннях многія расіяне ўсё часцей характарызуюць мерапрыемства як «паказуха». Таксама многія адзначаюць, што за доўгія гады стаміліся ад яго. У прынцыпе, любое шоу за доўгі час з адным і тым жа фарматам і ўдзельнікамі страчвае прывабнасць. Наўрад «Прамая лінія» будзе выключэннем. Зрэшты, з улікам маніякальнага жадання ВВП заставацца пры ўладзе, прычынай закрыцця шоу могуць быць выключна праблемы са здароўем у яго галоўнага шоумэна. Таму некаторыя праціўнікі рэжыма вельмі чакаюць «прамую лінію», аднак іншую.