Польшча заяўляе пра гатоўнасць экспартаваць зброю ва Украіну
Польшча гатова прадаваць Украіне зброю, калі ў гэтым будзе неабходнасць. Пра гэта ў інтэрв’ю радыёстанцыі Zet заявіў новапрызначаны міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк.
«Я пацвярджаю, што польская ваенная прамысловасць мае цікавасць у гэтым кірунку», — сказаў Семоняк.
Паводле яго слоў, у Польшчы вырабляецца «шэраг прадуктаў», якія могуць быць цікавымі для Украіны.
Ён таксама адзначыў, што польскія абаронныя прадпрыемствы толькі ўзрадуюцца магчымасці экспартаваць сваю прадукцыю. Зрэшты, для гэтага неабходна жаданне і гатоўнасць Украіны купляць ўзбраенне.
Нагадаем, ўрады некаторых краін-членаў НАТА заяўлялі, што не будуць пастаўляць зброю ва Украіну. Аднак, краіны могуць даць Кіеву ўзбраенне асобна ў рамках двухбаковых адносін.