Бардзюжа: АДКБ не абмяркоўвае пытанне аб накіраванні міратворцаў ва Украіну
Пытанне аб накіраванні міратворчых сіл ва Украіну не разглядалася, заявіў журналістам у панядзелак генеральны сакратар Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Мікалай Бардзюжа.
«Такое рашэнне не разглядаецца. Гіпатэтычна ва ўзгадненні з тымі дамовамі, якія існуюць у рамках АДКБ, міратворчыя сілы могуць выкарыстоўвацца, як на тэрыторыі краін-членаў Арганiзацыi, так і за межамі, у тым ліку і ў той краіне на тэрыторыі той краіны, пра якую вы сказалі», — сказаў М.Бардзюжа, адказваючы на адпаведнае пытанне журналіста.
«А вось калі такое рашэнне будзе прынята, тады і будзем вызначацца, што гэта будзе за групоўка, хто там будзе прымаць удзел. Пакуль пра гэта казаць складана», — сказаў М.Бардзюжа.
Ён нагадаў, што ў дзейнасці міратворчых сіл Арганізацыі прымаюць удзел усе дзяржавы, якія ўваходзяць у АДКБ. Усе яны ў свой час падпісалі і ратыфікавалі пагадненне аб міратворчых сілах АДКБ.