ЕС падлічыў уплыў санкцый на эканоміку Расіі (графіка)

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза (ЕС) ва Украіне апублікавала інфармацыйную табліцу, якая паказвае, як еўрапейскія санкцыі паўплывалі на эканоміку РФ. Пра гэта паведамляе Еўрапейская праўда.



graph_sanks.jpg

графіка: eurointegration.com.ua

Па дадзеных Еўрасаюза, расійская эканоміка з-за абмежавальных мер скарацілася на 0,5% у першым квартале 2014 года.

Акрамя таго, колькасць еўрааблігацый, якія былі выдадзены расійскім кампаніям з пачатку гэтага года, у параўнанні з 2013 годам зменшылася на 93% — з $23 млрд да $1,6 млрд.

Таксама ні аднаго еўра, долара або швейцарскага франка не было запазычана расійскім кампаніям у ліпені гэтага года.

Найбуйнейшы расійскі банк знізіў прагнозы росту ВУП з 2,3% да 0,2%.

Разам з тым, меры Расіі ў дачыненні да эмбарга на харчовыя тавары з краін ЕС і ЗША прывялі да росту коштаў у самой РФ.