Польшча. Частковыя вынікі рэфэрэндуму — яўка склала 7,5%
Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы адзначыла, што яўка склала прыкладна 7,5%. Гэта значыць, што галасаванне не з'яўляецца дзейсным.
Бальшыня палякаў выказалася за ўвядзенне аднамандатных выбарчых акругаў у Сейм — амаль 80% і падтрымала змены падатковых законаў — 94%.
Другое пытанне рэферэндуму датычыла фінансавання палітычных партый з дзяржбюджэту. Гэтую сістэму падтрымала толькі 16%.
Колькасць упаўнаважаных да галасавання перавышае 30 млн чалавек. Каб вынік рэферэндуму стаў абавязковым, гэта значыць, каб прымушаў да рэалізацыі волі грамадзян, удзел у галасаванні павінны былі прыняць палова ўпаўнаважаных — як мінімум 15 млн.
Дакладныя вынікі рэферэндуму Дзяржаўная выбарчая камісія абвесціць сёння каля 18-й гадзіны.