Схэтына: салідарнасць выключна добраахвотная

Кіраўнік польскага МЗС лічыць, што дыскусія аб іміграцыі не павінна зводзіцца да лімітаў.



shetyna.jpg

"Салідарнасць у міграцыйным крызісе павінна быць, але на добраахвотнай аснове”, — такім чынам міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схэтына пракаментаваў прапанову Еўракамісіі, каб прымусіць сяброўскія краіны прымаць бежанцаў паводле абавязковых лімітаў.

Свой план Еўракамісія павінна прадставіць на наступным тыдні. Аднак, паводле неафіцыйнай інфармацыі, Польшча будзе прымушана прыняць агулам каля 10 тысяч чалавек.

Гэтае пытанне было адным з асноўных на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Люксембургу.

Гжэгаж Схэтына кажа, што Польшча будзе салідарнай, але яна сама вырашыць, колькі ўцекачоў гатова прыняць. Міністр падкрэслівае, што дыскусіі аб іміграцыі нельга абмяжоўваць толькі размеркаваннем бежанцаў.

Гжэгаж Схэтына: "Калі цяпер мы будзе дадаваць чарговыя лічбы, то неўзабаве паявіцца новая хваля імігрантаў і ліміты трэба будзе нанава павышаць. Гэта не вырашае праблемы. Эканамічных імігрантаў, якія не з'яўляюцца палітычнымі бежанцамі, а хочуць прыехаць у Еўропу і жыць лепш — мільёны".

Кіраўнік польскай дыпламатыі падкрэсліў, што Еўрасаюз павінен распрацаваць стратэгію па барацьбе з міграцыйным крызісам. У прыватнасці вырашыць, як спыніць хвалю бежанцаў, і як эфектыўна ажыццяўляць іх рэгістрацыю.

/www.radyjo.net