Кіраўнік МЗС Францыі асудзіў дзеянні беларускіх уладаў супраць журналістаў

З асуджэннем рэпрэсіўных мер уладаў Беларусі супраць журналістаў выступіў у нядзелю міністр замежных спраў Францыі Жан-Іў Ле Дрыян.

Жан-Іў Ле Дрыян

Жан-Іў Ле Дрыян

"Незаконныя меры беларускіх уладаў у дачыненні да журналістаў супярэчаць прынцыпу свабоды прэсы. Я іх асуджаю", - гаворыцца ў афіцыйным камюніке міністра замежных спраў Францыі.
"Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна адмовіцца ад гэтых мер", - заявіў Ле Дрыян.
Ён падкрэсліў неабходнасць правядзення ў краіне нацыянальнага інклюзіўнага дыялогу.
"Рэпрэсіўныя меры супраць журналістаў не могуць гэтаму спрыяць", - адзначыў французскі міністр замежных спраў.
interfax.by