Бізнэсмэн Аляксандр Васілевіч узяты пад варту

Бізнэсоўцу Аляксандру Васілевічу абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Пра гэта паведаміла яго жонка Надзея Зелянкова.

Аляксандр Васілевіч

Аляксандр Васілевіч

— Мера стрымання: заключэнне пад варту. Пры папярэднім крымінальным расследаванні — да 2 месяцаў, можа быць працягнуты яшчэ на тэрмін да 18 месяцаў. Мера стрымання можа быць змененая. Памятаеце, Саша насіў хадайніцтва па змяненні меры стрымання за Віктара Бабарыку і адседзеў за гэта 14 сутак. Вось прыкладна так можна будзе пазней насіць і за Сашу, — напісала Зелянкова.
Надзея паабяцала абараняць мужа і ўласны бізнес (Red Graphic), як мага больш часу надаваць дачцэ і падрыхтоўцы да родаў, якія павінны прайсці ў канцы лістапада.


Пра затрыманне бізнесмена, які валодае рэкламным агенцтвам Vondel / Hepta, галерэяй сучаснага мастацтва «Ў», сайтамі kyky.org і The Village Беларусь, стала вядома позна ўвечары 27 жніўня. Раней у гэты ж дзень у рэкламным агенцтве прайшлі ператрусы.
З жонкі бізнэсоўца ўзятая падпіска аб неразгалошванні матэрыялаў справы.
tut.by