«Інтэрпал» рэкамендаваў краінам-удзельніцам ігнараваць запыты Расіі

Цэнтральнае бюро «Інтэрпала» накіравала папярэджанне ўсім краінам-сябрам міжнароднага паліцэйскага саюза аб тым, што Расія ў аднабаковым парадку не мае права выкарыстоўваць каналы арганізацыі для пераследу уласных мэтаў, параіўшы ігнараваць запыты расейскіх уладаў.

download_34.jpg


Праваахоўныя ведамства таксама былі апавешчаныя аб тым, што «Інтэрпал» заблакаваў запыт Масквы на арышт брытанскага бізнесмэна — заснавальніка фонду Hermitage Capital Management Біла Браудэра, піша golos-ameriki.ru.
Як заявіў агенцтву Bloomberg сам фінансіст, у чацвер ён атрымаў ліст ад Камісіі «Інтэрпала» па праверцы дадзеных, у якім паведамлялася, што запыт Масквы аб унясенні Браудэра ў спіс асабліва асоб, якiя знаходзяцца ў вышуку, адхілены.
«Самае галоўнае — яны паінфармавалі ўсе краіныуўдзельніцы аб тым, што не трэба звяртаць увагі на любыя запыты, якія тычацца мяне і сыходзяць з Расіі», — сказаў бізнесмен.
17 кастрычнiка гэтага года расійскае аддзяленне «Інтэрпала» ў аднабаковым парадку ўнесла імя прадпрымальніка ў спіс міжнародных злачынцаў у вышуку.
У 2013 годзе Цвярскі суд Масквы завочна прызнаў Біла Браудэра вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. Яшчэ адна крымінальная справа па тым жа абвінавачванні было завершана ў Расіі ў лютым 2017 года. У тым жа месяцы Цвярскі суд па хадайніцтве следства санкцыянаваў яго арышт.
У апошнія гады бізнесовец вёў кампанію па ўвядзенні міжнародных санкцый супраць расейскіх чыноўнікаў, вінаватых у парушэннях правоў чалавека. У выніку, у тым ліку, і яго намаганняў у ЗША і яшчэ некалькіх краінах свету былі прынятыя законы, якія ўводзяць візавыя і фінансавыя абмежавальныя меры супраць шэрагу прадстаўнікоў расейскіх уладаў.