ЗША збіраюцца ўвесці санкцыі супраць ФСБ і «Калашнікава»

Дзярждэпартамент ЗША прапанаваў увесці санкцыі ў дачыненні да ФСБ, Службы знешняй разведкі, "Калашнікава", "Уралвагонзавода" і дзясяткаў іншых кампаній і арганізацый Расіі. Спіс накіраваны ў Кангрэс.

 Капітолій ў Вашынгтоне

 Капітолій ў Вашынгтоне

Дзярждэпартамент ЗША ў чацвер, 26 кастрычніка, перадаў Кангрэсу спіс расійскіх кампаній і арганізацый, у дачыненні да якіх могуць быць уведзеныя санкцыі. У спіс уключаныя найбуйнейшыя расійскія прадпрыемствы, звязаныя з абароннай прамысловасцю: "Калашнікаў", "Уралвагонзавод", "Рособоронэкспорт", "МИГ", "Сухой", "Туполев", "Ижмаш", "Ростех", "Верталёты Расіі" і іншыя.

Пералік, падпісаны дзяржсакратаром ЗША Рэксам Тылерсонам, не азначае аўтаматычнае распаўсюджванне санкцый на ўсе кампаніі, якія трапілі ў яго, а з'яўляецца прапановай ведамства па вызначэнні такіх прадпрыемстваў. Ён можа змяняцца і пашырацца.

Уключаны ў “чорны спіс” і сілавыя ведамствы Расіі: Федэральная служба бяспекі (ФСБ), Служба знешняй разведкі (СВР), Галоўнае ўпраўленне Генштаба (былое ГРУ).

Праца над вызначэннем кола расійскіх грамадзян і арганізацый, якія падпадаюць пад новыя амерыканскія санкцыі, павінна была быць завершана да 1 кастрычніка, аднак Дзярждэпартамент аб'явіў пра вымушаную затрымку. "Гэта даволі складана, і можа заняць некаторы час", — патлумачыла тады прадстаўнік ведамства.

Законапраект аб узмацненні жорсткасці санкцый у дачыненні да Расіі, Ірана і Паўночнай Карэі, раней ухвалены Палатай прадстаўнікоў і Сенатам Кангрэсу ЗША, прэзідэнт краіны Дональд Трамп падпісаў 2 жніўня. У канцы верасня Вашынгтон паведаміў, што новыя санкцыі ўступяць у сілу 28 лістапада бягучага года.

Паводле www.dw.com