Генпракуратура РФ: Інсайдэр і Bellingcat «уяўляюць пагрозу бяспецы РФ»

Bellingcat і Insider, якія займаюцца журналісцкімі расследаваннямі, паводле Пракуратуры РФ, уяўляюць пагрозу бяспецы цэлай аграмаднай краіны.

0a1e4c9_193743_3271673.jpg

Генпракуратура прызнала непажаданай у Расіі дзейнасць унесеных у РФ у рэестр СМІ-іншаагентаў выданняў Bellingcat і Insider, а таксама чэшскага Інстытута прававой ініцыятывы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, паведамляе Euronews.

"Паводле вынікаў вывучэння матэрыялаў Генпракуратурай РФ прынятая пастанова аб прызнанні непажаданай на тэрыторыі РФ дзейнасці замежных няўрадавых арганізацый Bellingcat Ltd. (Вялікабрытанія), Stichting Bellingcat (Нідэрланды), The Insider (Латвія), "Інстытут прававой ініцыятывы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы" (Чэхія)", — цытуе прадстаўніка Генпракуратуры РФ расійскае інфармацыйнае агенцтва "Інтэрфакс".

Дзейнасць арганізацый "уяўляе пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу і бяспекі РФ", заявілі ў ведамстве.

Супрацоўнікі Bellingcat і Insider займаюцца журналісцкімі расследаваннямі. У адным з іх яны высветлілі, што група супрацоўнікаў ФСБ, як мяркуецца, арганізаваная атручэнне палітыка Аляксея Навальнага і яшчэ некалькіх чалавек, таксама здзейсніла дзве спробы атруціць журналіста і палітыка Уладзіміра Кара-Мурзу ў 2015 і 2017 гадах.