Асцярожна: расійская прапаганда ў Telegram
Апублікаваны спіс з 100 нібыта ўкраінскіх тэлеграм-каналаў, якія насамрэч курыруе Расія.
Дадзены спіс пацверджаны СБУ, Мінабароны, МУС і іншымі дзяржорганамі бяспекі ў сумеснай заяве, паведамляюць украінскія СМІ.
Украінцаў заклікаюць не выкарыстоўваць гэтыя каналы, паколькі іх працу фінансуе і каардынуе Расія. У любым выпадку ім нельга давяраць, паколькі такія пляцоўкі распаўсюджваюць фэйкі і маніпуляцыі і з'яўляюцца часткай інфармацыйнай вайны супраць Украіны.
У заяве таксама адзначаецца, што шэраг гэтых каналаў для раскруткі замаўляе рэкламу ва ўкраінскіх пабліках.
"Звяртаем увагу ўладальнікаў і рэдактараў усіх украінскіх выданняў, што падтрымка такіх рэсурсаў з'яўляецца дапамаганнем ворагу і будзе пераследвацца ў адпаведнасці з заканадаўствам", — папярэджвае СБУ.
Праверце, ці падпісаны вы на якія-небудзь з гэтых каналаў.