Гангонг: “Парасонавы” крэатыў
Ганконцы вераць, што “мірны” і “негвалтоўны” супраціў — гэта самая эфектыўная зброя ў змаганні з урадам. Замежныя СМІ неаднаразова падкрэкслівалі мірны і ветлівы характар пратэстнага руху.
Аўтарка — актыўная ўдзельніца пратэстаў, графічны дызайнер
Але акрамя гэтага, ганконцы дэманструюць нядзюжую творчую фантазію па стварэнні сімвалаў для сваёй рэвалюцыі. Парасоны, сцікеры, стужкі ды пластыкавыя бутэлькі — самыя звычайныя падручныя матэрыялы ператвараюцца ў інструмент камунікацыі сваіх ідэяў і патрабаванняў да кітайскіх уладаў ды да ўсяго свету.
Каляровае “Парасонвае дрэва” сымбалізуе надзеі і прагу да жыцця ганконцаў
Парасоны ператварыліся ў камунікацыйныя платформы, якія транслююць пазітыўныя меседжы жыхарам Ганконга.
Жоўтыя стужкі — знак салідарнасці з пратэстоўцамі — развешныя па ўсім мегаполісе.
Расцяжкі і плакаты пратэстоўцаў ва ўрадавым квартале Ганконга.
Дарогі сталі гіганцкай дошкай для палітычнага малявання.
Усе гэтыя бутэлькі з вадой прынеслі жыхары Ганконга, каб падтрымаць дэманстрантаў, якія ў 30-ці градусную спякоту заставаліся навуліцах дзень і ноч.