Дваццаць гадоў таму пачалася Першая чачэнская вайна
11 снежня 1994 года прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын падпісаў указ аб «Аб захадах па забеспячэнні законнасці, правапарадку і грамадскай дзейнасці на тэрыторыі Чачэнскай рэспублікі».
![pierszaja_czaczenskaja.jpg pierszaja_czaczenskaja.jpg](/img/v1/news/full/pierszaja_czaczenskaja.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У той жа дзень калоны расійскіх войскаў ўварваліся ў Чачню. Пачалася амаль двухгадовая вайна, якая афіцыйна называлася «аднаўленнем канстытуцыйнага парадку».
У выніку баявых дзеяньняў толькі афіцыйна загінулі або прапалі бяз вестак каля шасці тысяч расійскіх салдат. Страты з чачэнскага боку налічваюць дзесяткі тысяч. Паводле звестак
«Мемарыялу», загінулі да 50 тысяч мірных жыхароў рэспублікі.
Цяпер гэтую дату ў Расіі амаль не ўспамінаюць. Яе наступствы да гэтага часу не перажытыя, а абставіны цалкам не зразумелыя. Сацыялагічныя апытанні паказваюць, што людзі па-ранейшаму адчуваюць,
што ад гэтага рэгіёну зыходзіць некаторая небяспека. Паводле апошняга, лістападаўскага, даследавання «Левада-цэнтра», які рэгулярна маніторыць сітуацыю з 1991 года, амаль палова
рэспандэнтаў — 49 адсоткаў — лічыць становішча на Паўночным Каўказе спакойным. 37 адсоткаў называюць яго напружаным.
svaboda.org