Ці будзе ў Малдове Майдан?

14-га чэрвеня ў Малдове прайшлі мясцовыя выбары, якія могуць паўплываць на ўсю рэгіянальную палітыку. Сітуацыю  напярэдадні галасавання для "НЧ" пракаментаваў малдаўскі грамадскі актывіст  Оцэл Васіле.



inx675x450.jpg

— Цяперашнія выбары ў прэсе разглядаюць як амаль непазбежны рэванш прарасійскіх сілаў. Прадстаўнік сацыялістаў — найбольш прапуцінская партыя ў Малдове, фаварыт у Кішынёве. Рыната Вусаты — іншы палітык, які лічыцца крэатурай Крамля, мае ня кепскія шансы стаць бургамістрам ў горадзе  Бельцы — другім пасля сталіцы горадзе ў краіне. Быццам у адказ на перамогу прапуцінскіх сілаў апазіцыя рыхтуе Майдан. Наколькі спекуляцыі пра канфрантацыю маюць глебу?

— Сапраўды апошнім часам шмат размоў пра падобны сцэнар.  Маўляў, пасля таго як кандыдат сацыялістаў стане мэрам, у Кішынёве начнуцца студэнцкія акцыі пратэсту. Ходзяць чуткі, што ў сваю чаргу ў Прыднястроўі рыхтуюцца вайсковыя часткі, якія павінны ў выпадку хваляванняў у Кішынёве “падтрымаць” легальна абранага мэра. Аднак я б асцярожна ставіўся да такіх размоў. Не думаю, што  справа дайдзе да падобных правакацый. Прынасі тыя ж сацыялісты падкрэсліваюць, што з’яўляюцца прыхільнікамі еўрапейскага вектару і зацікаўленыя выключна ў пашырэнні эканамічнай кааперацыі з Масквой. Іншымі словамі ў выпадку спроб дэстабілізацыі  яны будуць хутчэй спрабаваць шукаць падтрымку ў Еўропе, а не ў Расіі.   

— Не так даўно ў Кішынёве прайшла буйная маніфестацыя прыхільнікаў інкарпарацыі Малдовы ў склад Румыніі. Адкуль узнікла новая хваля інтарэсу да такога праекту? Наколькі рэальная яго рэалізацыя?

— Хутчэй гэта гульня на нервах прыхільнікаў еўразійскай інтэграцыі.  Пакуль, што ніякай канкрэтыкі ў лозунгах за ўнію няма. Дастаткова сказаць, што ў самой Румыніі гэта тэма агучваецца час ад часу. Некаторыя палітыкі выказваюць такую ідэю, аднак гэта хутчэй самапіар, гульня на нейкіх пачуццях электарату.

— СМІ таксама пішуць, што намеры Кіева заблакаваць транзіт расійскіх войскаў у Прыднястроўе робяць непазбежным рэгіянальны вайсковы канфлікт. Прызначэнне на пасаду адэскага губернатра Міхаіла Саакашвілі, які мае досвед адміністратара у час вайны, таксама лічаць фазай падрыхтоўкі да адкрыцця другога фронту.

— На маю думку,  характар падзей ва Украіне асалютна непрадказальны — хто яшчэ год назад мог уявіць сябе, што Расія захопіць частку гэтай краіны, і гэта дало волю народнай фантазіі. Ходзяць нават чуткі, што Бельцы ў выпадку перамогі Рыната Вусатага будуць патрабаваць ад Кішынёва статуса аўтаномнай рэспублікі.  Я думаю, што Саакашвілі стаў губернатарам толькі таму, што Парашэнка ў Адэсе была патрэбная фігура, аўтарытэт якой не мог аспрэчыць яго канкурэнт алігарх Каламойскі, які раней кантраляваў гэты горад. Першыя крокі Саакашвілі ў якасці губернатара хутчэй накіраваныя на барацьбу з карупцыяй. Пакуль мілітарызацыі у яго ўчынках няма.  
 

— Які ваш сцэнар развицця падзей пасля 14-га чэрвеня?

— Думаю, што прапуцінскім палітыкам будзе вельмі цяжка ўжо ў першым туры стаць мэрамі ў сталіцы і ў Бельцах. Нават у гэтым лагеры хапае супярэчнасцяў і ўнутраных канфліктаў. Таму трэба дачакацца вынікаў галасавання, каб мадэліраваць далейшы ход падзей. Я таксама хацеў бы падкрэсліць, што выбары ў сталіцы не будуць вызначаць агульную атмасферу ў краіне. За выключэннем Кішынёва, дзе выбары вельмі палітызаваныя, сітуацыя на местах вельмі спакойная. Адзінае, што выклікае напружанасць — гэта плёткі пра хуткую вайну і перавароты, якімі нашыя абывацелі ахвотна дзеляцца паміж сабою. 

***

У Малдове сёння праходзяць усеагульныя мясцовыя выбары, падчас якіх павінна быць абрана 898 мэраў населеных пунктаў і 11 тыс 680 раённых, гарадскіх і сельскіх дарадцаў. Галасаванне на 1977 выбарчых участках пачалося ў 7.00 і прадоўжыцца да 22.00.
 

На ўсеагульных мясцовых выбарах трэба будзе абраць кіраўнікоў горада Кішынёва, Бельц і Комрата, мэраў 52 гарадоў і кіраўнікоў 843 вёсак і камун.

Выбары будуць прызнаныя сапраўднымі, калі прагаласуюць не менш за чвэрць выбаршчыкаў акругі, уключаных у асноўныя і дадатковыя спісы. У акругах, дзе ў першым туры ні адзін з кандыдатаў на пасаду прымара не набярэ больш за палову галасоў, прызнаных сапраўднымі ў адпаведным акрузе, 28 чэрвеня пройдзе другі тур. Выбары мясцовых дарадцаў праводзяцца на базе прапарцыйнай выбарчай сістэмы. Мясцовыя абраннікі атрымаюць мандаты на чатыры гады.