Баку забараніў тавары з Данбасу

Украіна і Азербайджан дамовіліся не прапускаць тавары, вырабленыя на непадкантрольных Баку і Кіеву тэрыторыях, без ухвалення афіцыйных уладаў. 

1952267.jpeg

Тавары не будуць прапускацца без ліцэнзіі Украіны і Азербайджана. Пра гэта заявіў агенцтву Інтэрфакс-Азербайджан амбасадар Украіны ў Азербайджане Аляксандр Мішчанка.

Паводле яго слоў, кіраўнікі мытных структур дзвюх краін выпрацавалі механізм, згодна з якім тавары з гэтых тэрыторый могуць пастаўляцца ў тым выпадку, калі ліцэнзаваны цэнтральным ўладамі — Кіевам і Баку.

Мішчанка адзначыў, што тавары, што вырабляюцца ў Нагорным Карабаху, могуць перасекчы мяжу Украіны толькі з ухвалення Баку. Аналагічную схему прымяняе Азербайджан адносна тавараў, якія паступаюць з Данбаса.

"Да прыкладу, маркіроўка на шампанскім. Калі там напісана Украіна, Арцёмаўскі завод (Данбас), значыць усё нармальна. А калі нейкая Наваросія ці яшчэ штосьці такое, дык натуральна, што Азербайджан не будзе іх прымаць. Падобны падыход прымяняецца і да тавараў з Нагорнага Карабаху", — растлумачыў пасол.

Раней Мішчанка заяўляў, што Азербайджан і Украіна збіраюцца абмеркаваць пытанні пашырэння ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Паводле korrespondent.net